Паводле яго слоў, у мінулую пятніцу, 18 лістапада, на аб'екце пачалі працаваць снежныя гарматы. У панядзелак, 21 лістапада, самазвалы пачалі развозіць снег па будучым маршруце. Калі закальцуюць трасу, яе будзе ўтрамбоўваць спецтэхніка.

— Да выхадных падрыхтуем дыстанцыю ў адзін кіламетр, і ўсе ахвотныя змогуць пакатацца, — адзначыў М. Варапай. — Дадам, што ў гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна» ідзе аснежванне схілу. Плануецца, што да выхадных тут таксама паспеюць нарасціць снежную падушку патрэбнай таўшчыні і адкрыюць схіл для катання.

Усяго ў гэтым сезоне ў Мінску хочуць абсталяваць 14 лыжных трас.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1