П'яны падлетак на «Лексусе» знёс слуп у Мінску
Здарэнне адбылося ўвечары ў Зялёным Лузе. «Лексус», за рулём якога быў 17-гадовы хлопец, рухаўся па вуліцы Мірашнічэнкі з боку вуліцы Гамарніка ў напрамку вуліцы Кальцова, паведамляе ДАІ горада.
Паблізу дома №38 па вуліцы Кальцова хлопец не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль выскачыў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў слуп. Ад удару асвятляльная мачта ўпала на праезную частку.
У выніку ДТЗ кіроўца і яго пасажырка атрымалі траўмы. Іх даставілі ў бальніцу. Агляд паказаў 0,97 праміле алкаголю ў арганізме падлетка.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ