Падчас гульні зборная Беларусі не стварыла небяспечных момантаў каля брамы супернікаў, хоць на пэўных адрэзках матча і валодала ініцыятывай. А пад канец гульні ціск Амана на вароты зборнай Беларусі пачаў расці і з прамежкам у 3 хвіліны гаспадары забілі двойчы: на 78-й і 81-й хвілінах.

Незадоўга да гэтага зборная Беларусі выйграла ў каманды Сірыі з лікам 1:0, гэты матч таксама быў таварыскім. Адзіны гол у той сустрэчы сірыйцы забілі самі сабе.

А ўвогуле ў таварыскіх спарынгах беларусы мелі дагэтуль чатырохматчавую пераможную серыю, прычым уся яна была з азіяцкімі камандамі. Перад Сірыяй былі яшчэ пераможаныя Іарданія (1:0), Індыя (3:0) і Бахрэйн (1:0). І гэта было адзінае, чым зборная магла яшчэ пахваліцца, бо ў афіцыйных адборачных матчах у яе апошнім часам усё складвалася кепска. 

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0