Сі назваў Байдэну чырвоную лінію ў адносінах Кітая і ЗША
Кіраўнік Кітая Сі на двухбаковай сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам ў рамках саміту G20 назваў тайванскае пытанне галоўнай чырвонай лініяй у кітайска-амерыканскіх адносінах.
Пра гэта паведамляецца на сайце кітайскага МЗС.
«Сі Цзіньпін ўсебакова і сістэматычна патлумачыў паходжанне тайванскага пытання і прынцыповую пазіцыю Кітая і выразна адзначыў, што тайванскае пытанне з'яўляецца ключавым сярод інтарэсаў Кітая і першай непераадольнай чырвонай лініяй у кітайска-амерыканскіх адносінах», — гаворыцца ў паведамленні.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ