Рашэнне ўступіць у сілу ў нядзелю, 20 лістапада, але пры гэтым Дадону будзе забаронена выязджаць за межы краіны.

Дадона абвінавачваюць у карупцыі, незаконным ўзбагачэнні, здрадзе дзяржаве і фінансаванні палітычнай партыі злачыннай групоўкай.

Таксама былога прэзідэнта абвінавачвалі ў тым, што, займаючы пасаду міністра эканомікі і гандлю (прэзідэнтам Дадон быў у 2016—2020 гадах), ён падпісаў указ, на падставе якога ў маі 2008 года гендырэктар Energocom заключыў з венгерскай кампаніяй кантракт аб закупцы электраэнергіі па завышанай цане, нанёсшы дзяржаве шкоду 11,9 млн даляраў.

Сам экс-прэзідэнт цалкам адмаўляе сваю віну і лічыць, што справы супраць яго заведзеныя па палітычных матывах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1