Матэвуш Маравецкі. Фота: PAP

Матэвуш Маравецкі. Фота: PAP

Даследчыкі і палітыкі дыскутуюць у Празе пра гісторыю гібрыдных пагроз і пра тое, як веды пра мінулыя часы могуць дапамагчы абараніцца перад расійскай прапагандай.

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што Расія праводзіць гібрыдную вайну, мэта якой — не толькі расійскае насельніцтва, але таксама і асяродкі, якія ўплываюць на грамадскую думку ва ўсім свеце.

«Гісторыя — адзін з ключавых інструментаў, якімі Расія карыстаецца шмат гадоў. Мы не можам ігнараваць ці паблажліва ставіцца да гэтай пагрозы.

Адсутнасць нашай еўрапейскай рэакцыі на расійскую прапаганду можа заахвоціць Расію да далейшага стаўлення пад пытанне добра задакументаваных і вядомых гістарычных фактаў», — падкрэсліў польскі прэм'ер. 

Маравецкі звярнуў увагу, што ў 2021 годзе Расія прыняла закон, які забараняе ставіць знак роўнасці паміж дзеяннямі СССР і нямецкага Трэцяга Рэйха, што прыводзіць да замоўчвання фактаў, якія не пасуюць да расійскіх наратываў пра Другую сусветную вайну. Падобную функцыю выконваюць меркаванні, якія санкцыянуюць так званую катынскую хлусню, дадаў ён.

Маравецкі адзначыў, што пуцінская ідэалогія «рускага свету» замяніла папулярную ў ХХ стагоддзі камуністычную. «Гэта не вар'яцтва, а прадуманая стратэгія, якая ўжо адчыніла браму да забойства людзей», — падкрэсліў ён. 

Платформа еўрапейскай памяці і сумлення — міжнародная недзяржаўная арганізацыя. Яна аб'ядноўвае музеі, архівы і ўстановы па захаванні памяці з розных краін. Цяпер Платформа мае 68 членаў з 23 краін.

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1