Фота: vecteezy.com

У сабак ёсць так званы орган Якабсона (людзі таксама яго маюць, праўда, у нас ён не так моцна выражаны). Гэты орган знаходзіцца ў носе сабакі і выкарыстоўваецца для збору каштоўнай інфармацыі, і ад чалавечых ног яе можна атрымаць вельмі шмат.

Потавыя залозы выдзяляюць вільгаць, што складаецца з солі, вады і прадуктаў жыццядзейнасці. Тлушчавыя залозы, у сваю чаргу, выдзяляюць скурны тлушч і знаходзяцца каля валасяных фалікулаў. Пот можа змешвацца з гэтымі выдзяленнямі, і ў выніку сабака атрымлівае яшчэ больш інфармацыі пра чалавека, якога ён лізнуў.

Але магчымыя і іншыя тлумачэнні таго, што сабака ліжа вашы ногі. Можа, вы проста раней не заўважалі, як гадаванец просіць вашай увагі, ці праігнаравалі штурханне пысай у ваша плячо? Калі спробы прыцягнуць да сябе ўвагу не дзейнічаюць, сабака будзе шукаць іншыя варыянты, і як толькі вы адчуеце на сваіх нагах мокры сабачы язык, вы дакладна адрэагуеце. Калі ўсё гэта будзе суправаджацца смехам і ласкай, жывёла застанецца задаволеная.

Хаця не ўсе з гэтым згодныя, існуе тэорыя, паводле якой сабакі ліжуць ногі, каб паказаць сваю пакорнасць і прыхільнасць. Такія паводзіны засталіся сабакам ад іх дзікіх продкаў, у часы якіх больш маладыя (а значыць, больш слабыя) члены зграі лізалі больш вялікіх і старых. Такія паводзіны дапамагалі падтрымліваць гармонію ў зграі. Такім чынам, аблізванне ног гаспадара можа быць адным з натуральных дзеянняў сабакі, якія глыбока ўкараніліся ў яго псіхіцы.

Але ж ёсць розніца паміж выпадковым аблізваннем ног і дакучлівай звычкай сабакі. Часам яна можа стаць тым спосабам, які будзе дапамагаць жывёле спраўляцца з эмоцыямі і стрэсавымі сітуацыямі, і тады можа спатрэбіцца ўмяшанне ветэрынара.

Не падабаецца, калі ваш сабака ліжа вам ногі? Проста не звяртайце ўвагі на яго, калі ён гэта робіць, лепш за ўсё проста моўчкі пайсці ў іншае месца. Акрамя гэтага, узнагароджвайце сабаку кожны раз, калі ён набліжаецца да вашых ног, але не дакранаецца да іх языком ці ротам.

Сабакі могуць унюхаць чалавечы стрэс і дапамагчы падчас прыступаў панікі

Чаму каты труцца аб вас, а сабакі намагаюцца аблізаць твар: заолагі расказваюць пра дзівацтвы хатніх жывёл

Новазеландскі марскі коцік залез у дом, ганяўся за кошкай і паляжаў на канапе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
20.11.2022
Собака чувствует воспалительный процесс на ногах и вылизывает их, ибо собачья слюна фактически антисептик.
0
:) / Адказаць
20.11.2022
Нужно задать этот вопрос лукашистам
0
serd / Адказаць
20.11.2022
из-за этой привычки у меня 2 собаки умерли. работал на свиноферме.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру