Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, затрыманая 4 красавіка ў межах крымінальнай справы пасля таго, як яна прыехала з Літвы ў Беларусь.

Алесю Буневіч спачатку абвінавацілі ў «здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) у межах справы «рэйкавых партызанаў».

У прапагандысцкім фільме на БТ паказалі кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядала, як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвала, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пасля іх маглі знайсці падпольшчыкі, якім трэба было перайсці мяжу. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы.

Але канчаткова 33-гадовай жанчыне выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса — наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай.

Прысуд у Гродзенскім раённым судзе вынес суддзя Дзмітрый Грышын.

Падтрымайце Алесю лістамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Алеся Анатольеўна Буневіч

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кожны дзень / Адказаць
18.11.2022
У акупыцыйнага фашысцкага расейскага рэжыма там што бясконцая колькасць камер?
1
BYST / Адказаць
18.11.2022
[Рэд. выдалена]
0
Кажан / Адказаць
18.11.2022
Кожны дзень, не. Адных выпускаюць, а на іхнае мейсца садзюць іншых.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру