Рамонт вялі на паловах моста па чарзе. Рух быў арганізаваны па дзвюх палосах у кожным напрамку. Раней аўтамабілістам даводзілася рухацца ў аб'езд. Пасля адкрыцця руху заторы павінны стаць меншымі. Пуцеправод у выніку работ умацавалі: замест ранейшых трох пралётаў паставілі чатыры. Акрамя таго, павялічылі шырыню моста, каб сфармаваць па чатыры паласы ў кожным кірунку.

Сёння ў Мінскай ДАІ абвясцілі аб хуткім завяршэнні асноўных відаў работ па рэканструкцыі на праспекце Жукава. Паведамляецца, што ўжо заўтра ў 8:00 будзе адкрыты рух па абодвух баках праспекта. Акрамя таго, заўтра ж адкрыюць падземны пешаходны пераход на скрыжаванні вуліц Брылеўскай і Аэрадромнай. Такім чынам, адновяць рух па трох палосах у кожным кірунку вул. Аэрадромнай.

Згодна з пашпартам аб'екта, будаўніцтва цалкам скончыцца толькі ў маі наступнага года. Як можна меркаваць, фінальны этап будзе тычыцца добраўпарадкавання і не павінен выклікаць перакрыццяў праезнай часткі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1