Новыя палітвязні — Аляксей Кузьмін, Аляксей Дайнэка, Уладзіслаў Купрыянаў, Андрэй Ражкоў, Сяргей Савіч, Аляксандр Петушкоў, Сяргей Захаранка, Сяргей Мацюхевіч, Арцём Воўна, Вадзім Васільеў, Станіслаў Кузміцкі.

У асноўным гэтыя людзі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы» (арт. 130 КК). Праваабаронцы лічаць, што гэты артыкул «следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым вылучэнне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў і г. д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам падаецца неабгрунтаваным».

Агульная колькасць палітвязняў цяпер — 1428.

Праўда, варта ўлічваць, што ў гэтую статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4