Асаблівасць фестывалю ў тым, што ўсе ўстановы, якія ўдзельнічаюць, рыхтуюць свой фірмовы тэматычны сэт з фіксаванай цаной. Сёлета гэтая цана — 44 рублі.
Падрабязны спіс удзельнікаў і асартымент ужо апублікаваны на сайце Gastrofest.
Фірмовыя стравы, прапанаваныя ўстановамі, самыя разнастайныя: можна знайсці і сушы, і бургеры, і морапрадукты, і піцу. Таксама арганізатары заклікаюць удзельнікаў галасаваць за сэты, каб у выніку вызначыць пераможцу.
Працягнецца фестываль да 4 снежня.





