Сяргей Абламейка «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая». Радыё «Свабодная Эўропа», 2021

Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Мінск, «Галіяфы», 2021

Валеры Гапееў «Жэнька, каралева мышак». Мінск, «Кнігазбор», 2021

Максім Клімковіч «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі». Мінск, «Галіяфы», 2021

Уладзімір Някляеў «Гэй Бэн Гіном». Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021

Ганна Севярынец «Мая школа». Мінск, «Лімарыус», 2021

У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працуюць: літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

«Нам было вельмі важна не ператварыцца ў мігранцкую прэмію. Каб людзі, якія ў Беларусі, таксама маглі прымаць удзел у літаратурным жыцці. Мы не хацелі рабіць прэмію толькі для тых, хто выехаў», заявіла раней старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

Пачатак уручэння прэміі — а 19-й па беларускім часе.

Далучайцеся да сённяшняй ўрачыстай цырымоніі ў фэйсбуку альбо на youtube-канале.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1