Фота: twitter.com / Wolski Jaros

Фота: twitter.com / Wolski Jaros

«Я не ведаю, што здарылася гэтым разам, мы не ведаем на 100 %, я думаю, што свет таксама не ведае на 100 %. Але я ўпэўнены, што была расійская ракета і што мы выкарыстоўвалі ракеты СПА. Але мы павінны быць справядлівымі і сумленнымі, пакуль расследаванне не завершанае, мы не можам гаварыць, якога тыпу была ракета, абломкі якой упалі на тэрыторыі Польшчы», — сказаў Зяленскі ў інтэрв'ю Bloomberg.

Раней ён ускладаў адказнасць за інцыдэнт з падзеннем ракеты ў Польшчы на Расію, якая ўвесь дзень абстрэльвала тэрыторыю Украіны. «Я не сумняваюся, што гэта была не наша ракета ці не наш ракетны ўдар», — казаў учора Зяленскі.

Краіны Захаду мяркуюць, што ракета была ўкраінскай. Газета The Washington Post паведаміла са спасылкай на ананімную крыніцу ў амерыканскай разведцы, што выбухі ў Польшчы адбыліся праз падзенне адной або дзвюх ракет С-300 украінскіх СПА, якія збіліся з курсу.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0