Енс Столтэнберг. Фота: AP Photo / Olivier Matthys

Енс Столтэнберг. Фота: AP Photo / Olivier Matthys

Таму рашэнне аб спыненні вайны павінна быць, па яго словах, узаемным.

«Мы ўсе хочам міру і ўзгодненага вырашэння [канфлікту]. Але ў той жа час мы павінны разумець, што калі Расія і прэзідэнт Пуцін спыняць баявыя дзеянні і Украіна таксама спыніць баявыя дзеянні, то тады наступіць мір», — сказаў Столтэнберг.

Такі падыход сустракае непрыманне ў Кіеве, дзе мяркуюць, што спыненне баявых дзеянняў і пачатак мірных перамоваў прывядуць да замарожвання канфлікту, што нівеліруе нядаўнія поспехі ўкраінскіх войскаў, зафіксуе новую лінію размежавання і дасць Расіі неабходную перадышку, каб аднавіць сваю баяздольнасць і паўтарыць уварванне ўжо з новых рубяжоў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі настойвае, што перамовы з Масквой магчымыя толькі пасля таго, як усе расійскія войскі цалкам пакінуць захопленыя тэрыторыі.

«У нейкі момант гэтая вайна, па ўсёй верагоднасці, завершыцца за сталом перамоваў, але мы ведаем, што вынік гэтых перамоваў цесна звязаны з раскладам сіл на полі бою», — дадаў генеральны сакратар НАТА.

У размове з карэспандэнтам Бі-бі-сі Столтэнберг таксама выказаўся пра інцыдэнт з ракетай, якая ўзарвалася на тэрыторыі Польшчы, агулам паўтарыўшы тыя ж словы, што гучалі цягам гэтага дня ад іншых заходніх лідараў.

Ён сказаў, што расследаванне, якое павінна высветліць абставіны здарэння і прыналежнасць ракеты, усё яшчэ працягваецца і канчатковыя высновы рабіць заўчасна.

«Войны — гэта небяспечная рэч, і памылкі здараюцца», — сказаў Столтэнберг, без абвінавачванняў у адрас таго ці іншага боку. Па яго словах, што б ні адбылося пазаўчора, ва Украіны ёсць права на самаабарону.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3