Падчас судовага працэсу. Скрыншот з відэа
Вядома, што раней Барыса Кіма асудзілі за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання (а менавіта фарміравання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму) і кіраўніцтва такім фарміраваннем, і на падставе ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады.
Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, а роўна ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, і на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады 6 месяцаў.
Шляхам паглынання менш строгага пакарання, прызначанага па папярэднім прысудзе, больш строгім, канчаткова абвінавачанаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Падрабязнасці судовага працэсу высвятляюцца.





