З'явіліся фатаграфіі аўтамабіля Кірыла Страмавусава, зробленыя пасля ДТЗ. На іх відаць сляды ад куль
Пра смерць 45-гадовага намесніка кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці стала вядома днём 9 лістапада. Як паведамлялася, браніраваны джып падрэзаў грузавік. Афіцыйных звестак аб прычынах ДТЗ дагэтуль няма.
Украінскія блогеры і публічныя дзеячы выказваюць здагадку, што ДТЗ было падстроена расійскімі ўладамі ў сувязі з адступленнем вайскоўцаў з Херсона і неадназначнымі заявамі Страмавусава. Таксама, па адной з версій, ДТЗ з'яўляецца інсцэніроўкай, а калабарант жывы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ