Качанава расказала пра планы распаўсюдзіць прымусовае размеркаванне выпускнікоў не толькі на тых, хто вучыцца за сродкі дзяржаўнага бюджэту, але і на «платнікаў»:

«У нашай краіне абавязковае размеркаванне. Таму гэтае пытанне мы трымаем на кантролі. Калі малады чалавек заканчвае вышэйшую навучальную ўстанову ці каледж, мы павінны даць яму першае працоўнае месца.

Міністэрству адукацыі, ВНУ пастаўлена задача — размяркоўваць не толькі тых, хто вучыўся на бюджэтнай аснове, а размяркоўваць усіх», — заявіла Качанава.

Клас
2
Панылы сорам
32
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
18