Аказалася, што прадукцыю завезлі на тэрыторыю Украіны ў рэжыме «транзіт» яшчэ да 24 лютага і ўжо планавалі для перапраўкі далей за мяжу.
Аднак, пасля пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Расіі, рэфрыжэратары засталіся на мытні і іх далейшы рух быў заблакаваны. Увесь гэты час тавар захоўваўся на прыватным тэрмінале.
Прыкладны кошт мяса — больш за 3,6 млн даляраў.
Цяпер мяса канфіскавана. Пасля завяршэння экспертызы на якасць яно будзе накіравана на патрэбы Узброеных сіл Украіны, гаворыцца ў паведамленні ДБР.





