Фота з тэлеграм-канала Савета Рэспублікі

Фота з тэлеграм-канала Савета Рэспублікі

«Вядома, мова — гэта тое, што вызначае нас як нацыю. Але насаджаць нічога не трэба. Хочаш — размаўляй на беларускай мове, хочаш — на рускай. Ні для каго няма ніякіх забаронаў», — сказала яна.

Качанава заявіла, што сёння праводзіцца дастаткова шмат мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы: «Мы вывучаем сваю гісторыю, сваю мову, ведаем сваіх пісьменнікаў, захапляемся іх творамі, глядзім спектаклі на беларускай мове, але ў нас ёсць і другая дзяржаўная мова, і перакрэсліваць гэта нельга».

«Таму ў школе сёння мы вывучаем і беларускую, і рускую мову, выбіраем тэставанне на рускай або беларускай мове. Нічога ў гэтым дрэннага няма. Калі цябе прымушаюць нешта рабіць, гэта заўсёды выклікае абурэнне. Таму ў нас ніхто не забараняе размаўляць на беларускай мове, ніхто не забараняе размаўляць на рускай мове», — рэзюмавала трэці чалавек у дзяржаве.

Клас
2
Панылы сорам
26
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
61