Супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох жыхароў Маладзечна, якія арганізавалі студыю па вырабе порнакантэнту.
Пры ператрусе былі канфіскаваныя рэквізіты, камп'ютарная тэхніка, фота— і відэаапаратура, лічбавыя носьбіты інфармацыі. Таксама канфіскаваныя банкаўскія карты, на якія кліенты пералічвалі грошы за заказы.
Следчымі заведзена крымінальная справа за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару. Фігурантам пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.





