Фота: АР

Фота: АР

Любімыя замшавыя сандалі Стыва Джобса, якія ён насіў у 70-80-я гады, былі прададзеныя на гэтым тыдні амаль за 220 тысяч даляраў. Па даных аўкцыённага дома, гэта стала самай вялікай сумай у гісторыі, якую заплацілі за пару сандаляў, піша Guardian.

На сваім сайце аўкцыённы дом Julien’s Auctions піша: «На коркава-джутавай вусцілцы захаваліся адбіткі ног Стыва Джобса, што сфармаваліся за шмат гадоў нашэння».

Джобс насіў сандалі Birkenstock Arizona, калі жыў у доме ў Каліфорніі, дзе ў 1976 годзе ён і Стыў Возняк заснавалі кампанію Apple. Чакалася, што гэты абутак, які сёння можна набыць у краме за 125 даляраў, мог быць прададзены за 60 тысяч даляраў. Але ж выніковая цана склала 218 750 даляраў, за якія неназваны пакупнік таксама атрымаў і адпаведны NFT.

Стыў Джобс у 2008 годзе. Фота: commons.wikimedia.org

Стыў Джобс у 2008 годзе. Фота: commons.wikimedia.org

Аўкцыённы дом сцвярджае, што Джобс насіў гэтыя сандалі ў шматлікія важныя моманты гісторыі Apple. Напрыклад, у 1976 годзе «ён разам з сузаснавальнікам Apple Стывам Вознякам у гаражы [горада] Лос-Альтас паклаў пачатак камп’ютару Apple», і там ён час ад часу надзяваў гэтыя сандалі.

Яны былі адной з асноўных частак гардэроба заснавальніка Apple, і былая жанчына Джобса расказвала, што ён насіў сандалі нават зімой, гэта быў элемент яго ўніформы. «Найлепшае ва ўніформе — тое, што вам не трэба турбавацца, што начапіць раніцай», — заўважыла тады Крысан Брэнан.

Чытайце таксама:

Старыя драўляныя дамы ў гарадах. Вядома, што з імі робяць у Беларусі. А вось што зрабілі ў Таліне

Баскская пісьмовая мова «пастарэла» на тысячагоддзе

Задача на логіку: тры выключальнікі і адна лямпачка

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0