Па словах Губарава, яго жонка не выходзіць на сувязь ад учора. У апошні раз яе бачылі ў Генічаску каля будынка ўрада анексаванай часткі Херсонскай вобласці, куды «ўлады» пераехалі пасля сыходу з Херсона.
Пазней Губарава знайшлася.Яе затрымалі па эканамічным злачынстве.
Тыдзень таму стала вядома пра смерць папярэдніка Губаравай на пасадзе намесніка кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці, 45-гадовага Кірыла Страмавусава. Паводле афіцыйных звестак, ён загінуў у ДТЗ.





