«Грамадска-палітычная абстаноўка ў Беларусі ў цяперашні час стабільная. У краіне парадак і бяспека. Але сёння мы фіксуем нарастанне знешняй пагрозы інтэрвенцыі з тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны. Збеглыя ўжо не бачаць магчымасці так званых мірных пераменаў і актыўна распрацоўваюць сцэнар сілавой змены канстытуцыйнага ладу. Палітэмігранцкія цэнтры працягваюць дзейнасць па развіцці свайго так званага палітычнага праекта — аб'яднанага пераходнага кабінета — і забеспячэння яго прызнання і фінансавання Захадам у якасці ўрада ў выгнанні. Мэта тут адна: пазбаўленне легітымнасці дзеючай улады і апраўданне тэрактаў і дыверсій», — сцвярджае Церабаў.

Церабаў мяркуе, што зімой праціўнікі дыктатарскага рэжыму маюць намер пачаць разгойдванне студэнцкага і выкладчыцкага асяроддзя «шляхам укідаў інфармацыі аб неабгрунтаваным узняцці кошту навучання, нізкім узроўні адукацыі».

Церабаў сцвярджае, што наступны заход будзе ў студзені 2023 года. Па яго словах, «з пытаннем цэнаўтварэння ў іх нічога не атрымалася, таму яны будуць накачваць тэму падаткаабкладання».

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
39
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2