Пад санкцыі трапілі іранскі вытворца беспілотнікаў Shahed Aviation Industries Research Center, а таксама кампаніі Success Aviation Services FZC і i Jet Global DMCC, якія, паводле звестак ведамства, дапамагалі з пастаўкамі іранскіх беспілотнікаў у Расію.
У спіс таксама ўключылі Абаса Джума і Тыграна Срабіёнава, якія, як мяркуецца, забяспечвалі ПВК Вагнера іранскімі беспілотнікамі.
Раней ЕС унёс у санкцыйны спіс Shahed Aviation Industries, заявіўшы, што кампанія «нясе адказнасць за матэрыяльную падтрымку дзеянняў, якія падрываюць ці пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны».





