Пералік падрыхтаваны ў мэтах абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, тлумачыць рэгулятар.

У групе сістэмнай значнасці I свае месцы захавалі пяць банкаў: «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Прыёрбанк», ААТ «Сбер Банк», ААТ «Банк БелВЭБ».

У групу сістэмнай значнасці II Нацбанк аднёс 6 банкаў: «Белінвестбанк», «Белгазпрамбанк», «Альфа-Банк», Банк ВТБ (Беларусь), «МТБанк», «Банк Дабрабыт».

Ранжыраванне банкаў па групах выканана на аснове аналізу такіх паказчыкаў, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі.

Нацбанк удакладняе, што ўсе сістэмна значныя банкі павінны выконваць нарматывы дастатковасці капіталу і прынцыпы карпаратыўнага кіравання. У прыватнасці, у гэтых банках рады дырэктараў павінны сфарміраваць камітэты па ўзнагародах, узначаленыя незалежным дырэктарам.

У 2022 годзе да групы сістэмнай значнасці I былі аднесены шэсць банкаў:

«Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», «Прыёрбанк», «Сбер Банк», «Банк БелВЭБ», «Белінвестбанк».

У II групу сістэмнай значнасці былі ўключаныя: «Белгазпрамбанк», «Альфа-Банк», Банк ВТБ (Беларусь), «МТБанк», «Банк Дабрабыт».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?