Па яго словах, пра такую небяспеку Украіна папярэджвала, заклікаючы закрыць неба.

«Гэта не прароцтва, якое само збылося. Гэта рэальнасць, пра якую мы папярэджвалі. Мы прасілі закрыць неба, бо неба не ведае межаў. Ні для расійскіх бескантрольных ракет. Ні для той пагрозы, якую яны нясуць для нашых суседзяў па ЕС і НАТА, — напісаў Рэзнікаў у твітары. — Пальчаткі скінутыя. Час перамагаць».

Міністр таксама паведаміў, што Украіна падтрымлівае пільнае расследаванне польскімі партнёрамі «ўчорашняга трагічнага інцыдэнту» і будзе рада заслухаць яго вынікі на сустрэчы групы краін-саюзніц Украіны ў сераду.

«Украіна — гэта шчыт Еўрасаюза, і мы разам павінны абараняцца ад дзяржавы-тэрарыста», — дадаў ён.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0