Па словах Падаляка, Нужын прайшоў праз афіцыйную працэдуру абмену ваеннапалоннымі. Гэта значыць ён, як сцвярджае Падаляк, у адпаведнасці з усімі юрыдычнымі правіламі, падпісаў добраахвотную згоду на абмен.

«У нас вельмі просты падыход. Палонны вайсковец можа падпісаць добраахвотную адмову ад абменнай працэдуры. І вось гэта будзе ў нас зафіксавана», — патлумачыў Падаляк.

Пры гэтым Падаляк абверг чуткі пра тое, што Нужына абмянялі на 20 украінскіх ваеннапалонных. Паводле яго слоў, абмен праходзіў па правіле «пакет на пакет». Падаляк сказаў, што Украіна атрымала 47 сваіх вайскоўцаў, Расія — «нейкую колькасць» сваіх.

На думку Падаляка, заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын мог выкарыстоўваць Нужына ў сваіх прапагандысцкіх мэтах, зладзіўшы паказальнае пакаранне вайскоўца.

Раней у тэлеграм-канале Grey Zone, які звязваюць з ПВК Вагнера, апублікавалі відэа з забойствам Нужына. Перад смерцю мужчына сказаў, што «прачнуўся» ў падвале, дзе яму паведамілі, што яго будуць «судзіць». Яўген Прыгожын назваў відэа «выдатнай рэжысёрскай працай». Пазней ён папрасіў Генпракуратуру праверыць версію аб дачыненні да гібелі былога зняволенага «амерыканскіх спецслужбаў». У той жа час у Крамлі ролік каментаваць адмовіліся.

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1