Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагутарыў з журналістамі пасля экстраннай сустрэчы з лідарамі НАТА і G7 на Балі.

Байдэн заявіў, што група будзе падтрымліваць Польшчу ў расследаванні інцыдэнту.

Ён падкрэсліў, што спачатку хоча высветліць, «што адбылося», а затым вызначыцца з «наступным крокам».

Адказваючы на пытанне, ці была выпушчаная ракета з Расіі, Байдэн сказаў: «Ёсць папярэдняя інфармацыя, якая адмаўляе гэта. Я не хачу казаць пра гэта, пакуль мы не правядзём поўнае расследаванне. Але па лініях траекторыі малаімаверна, што яна была выпушчаная з Расіі, аднак мы ўбачым».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?