Анджэй Дуда

Анджэй Дуда

Прадстаўнік польскага ўрада Пётр Мюлер адразу пасля ўрадавага пасяджэння заявіў, што Варшава правярае, ці патрэбна актываваць 4-ты артыкул НАТА (скліканне ўсіх членаў альянсу для кансультацыі па пытаннях бяспекі).

Таксама ўлады Польшчы павысілі баяздольнасць некаторых вайсковых часцей.

Генсек НАТА Енс Столтэнберг правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай. Таксама было заяўлена, што саюзнікі па альянсе праводзяць кансультацыі.

Анджэй Дуда правёў тэлефонную размову са сваім амерыканскім калегам Джо Байдэнам. Пра гэта паведаміў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Сявера.

А пасля размовы з Байдэнам Дуда пазваніў прэзідэнту Украіны Зяленскаму.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1