Першым спачуванні «польскім братам па зброі» ўжо прынёс міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс: «Мае спачуванні нашым польскім братам па зброі. Злачынны расійскі рэжым выпусціў ракеты, якія нацэленыя не толькі на грамадзянскае насельніцтва Украіны, але і ўпалі на тэрыторыю НАТА ў Польшчы. Латвія цалкам падтрымлівае польскіх сяброў і асуджае гэта злачынства», — напісаў Пабрыкс у твітары.

Пасля Пабрыкс таксама дадаў:

«Маёй першай рэакцыяй пасля таго, як расіяне ўдарылі па тэрыторыі Польшчы, быў бы 4 артыкул: закрыццё і абарона паветранай прасторы над Украінай».

У сваю чаргу, МЗС Латвіі заявіў: «Траплянне расійскіх ракет на тэрыторыю члена NATO — гэта вельмі небяспечная эскалацыя з боку Крамля… Расія будзе несці поўную адказнасць за ўсе наступствы».

Улады Эстоніі таксама адрэагавалі на навіны аб падзенні ракет на тэрыторыі Польшчы. «Эстонія гатовая абараняць кожны дзюйм тэрыторыі НАТА. Мы цалкам салідарныя з нашым блізкім саюзнікам Польшчай», — гаворыцца ў заяве МЗС краіны.

Урэшце, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў: «Падтрымліваем цесны кантакт з нашымі польскімі сябрамі. Кожны дзюйм тэрыторыі НАТА павінен быць абаронены!»

Дарэчы, акурат на заўтра прызначаная чарговая сустрэча міністраў абароны краін НАТА на амерыканскай вайсковай базе «Рамштайн» у Германіі.

А рэакцыя НАТА на інцыдэнт у Польшчы будзе залежаць ад заяў Варшавы аб прыналежнасці ракет, што ўпалі на яе тэрыторыі, паведаміла дыпламатычная крыніца ў Бруселі. Акурат у гэты момант у Варшаве збіраецца на пасяджэнне з гэтай нагоды польскі ўрад.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?