Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У сваім паведамленні Мінабароны катэгарычна абвергла падрыхтоўку да мабілізацыі.

«У сувязі з паступаючымі ў Міністэрства абароны зваротамі і спробамі некаторых інтэрнэт-рэсурсаў сказіць інфармацыю аб планавых мерапрыемствах, якія праводзяцца вайсковымі камісарыятамі Рэспублікі Беларусь, паведамляем.

Закупка вайсковымі камісарыятамі розных формаў, бланкаў і іншай фармалізаванай друкаванай прадукцыі з'яўляецца стандартнай штогадовай працэдурай, якая забяспечвае планавую працу камісарыятаў», — такая версія таго, што адбываецца, выкладзеная ў телеграм-канале Мінабароны.

Падкрэсліваецца, што «гэта працэдура праводзіцца ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам на падставе раней зацверджаных планаў, а прадмет закупкі размяшчаецца на электроннай гандлёвай пляцоўцы. Усё гэта з'яўляецца сведчаннем адкрытасці і дзейнасці ў адпаведнасці з планам вайсковага ведамства».

У Мінабароны адзначаюць, што «ніякага павелічэння аб'ёму закупной прадукцыі ў бягучым годзе ў параўнанні з мінулымі перыядамі няма», а «позвы для мабілізацыі маюць форму, якая адрозніваецца ад іншых дакументаў». У тым жа выпадку, пра які ідзе гаворка, вядзецца друкаванне бланкаў формы, «якімі вайсковаабавязаныя выклікаюцца для ўдакладнення ўлікова-прыпісных даных, апавяшчаюцца аб зборавых мерапрыемствах, а таксама для прызыву на тэрміновую ваенную службу».

Паведамленне Мінабароны з'явілася ў адказ на публікацыі ў СМІ інфармацыі аб тэндары вайсковага камісарыята Брэсцкай вобласці на друкаванне 180 тысяч бланкаў «персанальная позва маб.», 73 тысяч мабілізацыйных прадпісанняў вайсковаабавязанага, прызначанага ў каманду, і 30 тысяч мабілізацыйных прадпісанняў вайсковаабавязанага, які прыцягваецца для забеспячэння мабілізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8