Паводле звестак дзяржаўнага тэлеканала, «нейкая грамадзянка Ціханава» заснавала клінінгавую кампанію і скарысталася льготамі. Заканадаўства дазваляе працадаўцу адлічваць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва 5% ад прыбытку, калі ў кампаніі працуюць не менш за траціну людзеў з інваліднасцю. У кампаніі Ціханавай, як паведамляецца, былі аформленыя на працу шэсць чалавек, чатыры з якіх маюць інваліднасць.

«Пры гэтым працу, якая прыносіць прыбытак прадпрыемству, выконвалі 900 чалавек, якія не з'яўляюцца інвалідамі і якія сістэматычна прыцягваліся па дамове падраду», — заявіў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.

Акрамя таго, Алену Ціханаву, якая таксама кіруе грамадскім аб'яднаннем «Сонечны круг», абвінавацілі ў сувязі з амерыканскімі фондамі і МУС Славакіі. У якасці доказу тэлеканал дэманструе выдадзены Ціханавай сертыфікат ад USAID аб праходжанні праграмы прафесійна-культурнага абмену, звязаным з выкарыстаннем досведу ЗША ў сферы падтрымкі ўразлівых груп насельніцтва.

На БТ паказалі момант затрымання жанчыны. Мяркуючы па кадрах, яе затрымалі падчас прагулкі з сабакам.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16