Павел Белікаў і яго жонка. Фота: сацсеткі

«Легалітбай» супрацоўнічаў з вядомымі брэндамі: Samsung, Invitro, «Еўраопт», «Алмі», NУX і іншымі. Вынікі іх працы вы амаль дакладна бачылі, калі жывяце ў Мінску.

Працы студыі. Фота: сацсеткі

У відэа сілавікоў Павел кажа, што на тыпаграфіі, якая належыць «Легалітбай», ён нібыта друкаваў пратэсныя ўлёткі. Таксама мужчына кажа, што нібыта пісаў у «пратэсныя» боты, сярод якіх «Чорная кніга Беларусі». У апошнюю ён быццам бы перадаў звесткі пра міцыянераў і пракурора.

Яго жонка працуе ў IT-кампаніі. Яе затрымалі за тое, што на яе машыне была пратэсная наклейка. На відэа яна кажа, што «ўдзельнічала ў пратэстах», але пацверджання гэтаму не прыводзіцца.

Наклейка на аўто жанчыны

Выглядае, што канкрэтна ў гэтым выпадку да сям'і маглі прыйсці спачатку праз наклейку на машыне, каб затрымаць жонку, а пасля ўжо атрымаць доступ да тэлефона Паўла і ўбачыць там падпіскі і ботаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру