«Для таго, каб перакрыць любыя магчымасці для стварэння розных груп, якія спрыяюць варожым дзяржавам, і іх дзейнасці — гэта значыць грамадзяне варожай замежнай дзяржавы, якія пражываюць тут, могуць узяцца за зброю для абароны інтарэсаў сваёй краіны паходжання з-за ідэалагічнай прыхільнасці або грамадзянскай лаяльнасці ў крытычных выпадках, таму дарэчы забараніць грамадзянам краін, якія пастаянна пражываюць у Літве, якія не адпавядаюць крытэрыю еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі, набываць зброю і валодаць ёй», — сказаў BNS Кашчунас.

Згодна з папраўкамі да закона аб кантролі над зброяй і боепрыпасамі, пастаянным жыхарам краіны, якія не з'яўляюцца грамадзянамі краін, якія адказваюць крытэрыю абранай Літвой еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі, будзе забаронена набываць і захоўваць зброю ў Літве. Тыя, у каго ўжо ёсць такая зброя, павінны будуць на працягу года пасля ўступлення закона ў сілу адмовіцца ад яе: прадаць, перарабіць або здаць у паліцыю, а дазвол на захоўванне або нашэнне зброі будзе ануляваны. У адваротным выпадку зброя будзе канфіскаваная.

Паводле даных кіраўніка камітэта, у цяперашні час у Літве пражываюць 294 грамадзяне Расіі і 46 грамадзян Беларусі, якія маюць дазвол на захоўванне або нашэнне зброі. Як сказаў Кашчунас, урад Эстоніі ўжо прыняў аналагічныя папраўкі да закона.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1