«Я выбраны прэзідэнт Беларусі, і разам мы пераможам» — так называецца артыкул, у якім Ціханоўская тлумачыць сітуацыю ў Беларусі для заходняй аўдыторыі.

«Я перамагла Лукашэнку на ўсеагульных выбарах 2020 года, пакуль ён не скраў перамогу з дапамогай КДБ, сілавікоў і Пуціна.

Дэмакратычная Беларусь была б катастрофай для пуцінскага ўварвання ва Украіну. Таму, імкнучыся падтрымаць свайго старога саюзніка, расійскі прэзідэнт забяспечыў фінансавую падтрымку, прыслаў прапагандыстаў і падрыхтаваў сілы для ўварвання, а ўзамен ён заручыўся падтрымкай Лукашэнкі для ўварвання ва Украіну», — піша ў артыкуле Ціханоўская.

«Беларусы — гэта фундаментальна еўрапейскі народ. Стагоддзямі мы суіснавалі з літоўцамі, палякамі і ўкраінцамі ў адной дзяржаве. Спроба Расіі адарваць Беларусь ад Еўропы і стварыць рознагалоссі з Украінай супярэчыць нашай гістарычнай памяці, нашаму менталітэту. Беларусы хочуць неадкладнага вываду расійскіх войск з Украіны і Беларусі. Яны прызнаюць Лукашэнку ваенным злачынцам і спадзяюцца, што ён паўстане перад судом. Большасць проста хоча, каб ён сышоў», — дадае яна.

Клас
81
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1