Цяпер за кратамі 11 лаўрэатаў прэміі: Ігар Аліневіч, Аляксандр Фядута, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі, Мікола Дзядок, Алесь Пушкін, Андрэй Аляксандраў, Максім Знак, Мікола Папека, Андрэй Скурко.

Прысуджэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча пераносіцца на Дзень зняволенага пісьменніка на наступнае лета. Да разгляду будуць прымацца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2021 па лістапад 2023 г.

Арганізатары просяць сваякоў, сяброў зняволеных збіраць і захоўваць творчасць з-за кратаў, перадаць вязням запрашэнне ўдзельнічаць у стварэнні літаратуры памяці і пажаданні хуткай свабоды.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0