Фота: Gov.ua

Фота: Gov.ua

«Я перакананы, што цяпер настаў час, калі расійская разбуральная вайна павінна і можа быць спыненая. Гэта выратуе тысячы жыццяў», — заявіў Зяленскі ў сваім відэазвароце.

Ён звярнуўся да такіх лідараў, як прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, кітайскі лідар Сі Цзіньпін, але пры гэтым даў зразумець, што яго зварот не адносіцца да Расіі.

«Ніякіх апраўданняў ядзернаму шантажу быць не можа», — дадаў ён, асабліва падзякаваўшы за тлумачэнне гэтай пазіцыі «групе 19», падкрэслена выключыўшы Расію.

Зяленскі заявіў, што вайна павінна быць скончана «справядліва і на аснове Статута ААН і міжнароднага права».

Ён заклікаў аднавіць радыяцыйную бяспеку на Запарожскай АЭС і ўвесці абмежаванне цэн на расійскія энерганосьбіты.

Зяленскі падкрэсліў, што для завяршэння вайны Расія павінна вывесці свае войскі, выплаціць кампенсацыю за шкоду, якую нанесла Украіне, і пацвердзіць яе тэрытарыяльную цэласнасць.

Прэзідэнт таксама заклікаў правесці міжнародную канферэнцыю для «ўмацавання ключавога элементу пасляваеннай архітэктуры бяспекі», каб прадухіліць паўтарэнне агрэсіі з боку Расіі.

Украінскі прэзідэнт таксама заклікаў да вызвалення ўсіх украінскіх ваеннапалонных.

Адной з галоўных яго просьбаў было прадаўжэнне пагаднення па ўкраінскім збожжы, заключаным у ліпені паміж ААН і Расіяй.

Яно забяспечыла магчымасць вывазу прадуктаў харчавання, заблакаванага ва ўкраінскіх партах расійскімі вайсковымі караблямі. ААН заяўляе, што з моманту заключэння пагаднення было паспяхова экспартавана 10 млн тон украінскага збожжа і іншых сельгаспрадуктаў, што дапамагло прадухіліць глабальны харчовы крызіс.

Тэрмін дзеяння пагаднення заканчваецца 19 лістапада. Зяленскі сказаў, што дамоўленасць павінна быць прадоўжана на нявызначаны тэрмін, незалежна ад таго, калі скончыцца вайна. «Права на харчаванне — фундаментальнае права кожнага чалавека ў свеце», — сказаў ён, прапанаваўшы распаўсюдзіць пагадненне на іншыя парты Мікалаеўскай вобласці.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1