Будаваць плануюць у два этапы. Спачатку на тэрыторыі Партызанскага і Першамайскага раёнаў Мінска пабудуюць дадатковыя чыгуначныя пуці ўздоўж існуючых з пашырэннем мастоў і пуцеправодаў, пішуць «Мінск-Навіны».

На другім этапе плануецца будаўніцтва новай электрыфікацыйнай аднакалейнай чыгункі ў межах Кастрычніцкага раёна і ўздоўж аўтатрасы М2.

Да 15 снежня будзе праходзіць грамадскае абмеркаванне аб уздзеянні аб'екта на навакольнае асяроддзе. У электронным выглядзе справаздачу можна знайсці па гэтай спасылцы

Калі пачнецца будаўніцтва чыгункі, пакуль незразумела.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?