Байдэн і Сі. фота: AP
Аб гэтым паведамляецца ў заяве міністра замежных спраў Кітая.
Белы дом раней таксама пацвердзіў, што тэма Украіны і ядзернай пагрозы падымалася на сустрэчы двух лідараў.
«Прэзідэнт Байдэн і старшыня Сі падкрэслілі, што, па іх агульным меркаванні, ядзерную вайну нельга пачынаць і немагчыма выйграць, і што яны не прымаюць пагрозы ядзернай зброяй ва Украіне», — абвясціў пасля сустрэчы Белы дом.





