«На сённяшні дзень падрыхтоўка спецыяльных падраздзяленняў жыццёва неабходная. З гэтай мэтай удасканальваецца наяўная сістэма. Спецыяльныя падраздзяленні будуць створаныя не толькі ва ўнутраных войсках, але і ў атрадах міліцыі асобага прызначэння. Неабходная тэхніка для гэтых мэтаў ужо закупленая. Створаныя падраздзяленні будуць рыхтавацца да супрацьдзеяння пагрозам і выклікам, якія існуюць з улікам цяперашніх рэалій», — сказаў Кубракоў.

Пагрозы і выклікі — не толькі знешнія, звязаныя з вайной ва Украіне, хоць і яны таксама падчас размовы згадваліся. Але не абмінуў увагай лукашэнкаўскі міністр і неабходнасць працягваць вайну супраць уласнага народа: 

«Нягледзячы на тое, што колькасць такіх [«экстрэмісцкіх»] злачынстваў на тэрыторыі Беларусі зніжаецца, тыя збеглыя, якія здзяйснялі злачынствы ў 2020 годзе і цяпер знаходзяцца за межамі краіны, спрабуюць расхістаць сітуацыю, — адзначыў Кубракоў. — 80% такіх злачынстваў здзяйсняецца праз інтэрнэт».

І пасля гэтага перайшоў да пагроз: «Да ведама тых, хто думае, што можна заставацца ананімнымі, — сёння сістэма МУС пайшла наперад. Нашы падраздзяленні інтэрнэт-выведкі выяўляюць і вызначаюць асоб, якія выношваюць намеры ўчыніць нейкія супрацьпраўныя дзеянні». А ў якасці прыкладу згадаў пра нядаўнія затрыманні «тэрарыстычных груп».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
працуючы пенсіянер / Адказаць
14.11.2022
Вось на гэтых *********** лукашызм ніколі не шкадаваў грошай - на іх утрыманне і абслугоўванне ідуць мільярды ў год. А як пенсію падняць, ці мінімальны заробак - дык аж на цэлых 88 капеяк паднялі.
1
Рацыя / Адказаць
14.11.2022
Пускай их эта «интернет разведка» сначала защитит свои ведомственные сервера)
2
Беларус / Адказаць
14.11.2022
Якога "уласнага народа"? Кубраковы i акупацыйны рэжым да нашага народа не мае нiякага дачынення
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру