Згодна з расійскім перапісам 1897 года ў Крычаве на Магілёўшчыне жыло 2 566 яўрэяў, ці 38,6 % ад насельніцтва горада. Сучасныя вуліцы Савецкая і Жукоўскага, дзе да 1941 года жылі выключна яўрэі, мяжуюць з Аўражным завулкам, які вядзе на ўзвышша. Тут апошнія трыста гадоў яўрэйскае насельніцтва Крычава хавала нябожчыкаў, і могілкі захаваліся дагэтуль.

Але сёння крычаўскія яўрэйскія могілкі — у зусім незадавальняючым стане. У 1990-я гады тут зноў пачалі хаваць людзей, і з кожным годам колькасць хрысціянскіх пахаванняў расце, а вось яўрэйскія надмагільныя камяні пакрысе знікаюць. Прычым цяпер нават пры ўваходзе на могілкі знаходзяцца два праваслаўныя крыжы, прымацаваныя да драўлянай агароджы.

Як адзначаюць мясцовыя жыхары, яўрэйскія надмагіллі вывозяць за межы могілак ці проста скідаюць у яр. Такім чынам, знікае ўнікальны пласт мясцовай яўрэйскай культуры. 

Са знішчэннем яўрэйскіх могілак мясцовая ўлада нічога не робіць, абыякава да гэтага ставяцца і мясцовыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы. А яўрэяў у Крычаве па аб’ектыўных прычынах засталіся адзінкі, якія не ў сілах абараніць могілкі продкаў ад знішчэння.

Пры гэтым на яўрэйскіх могілках у Крычаве захаваліся не толькі пахаванні ХХ стагоддзя, але і ранейшыя. Сярод іншых тут пахаваныя і блізкія сваякі Сідні Маера (1878—1934), вядомага аўстралійскага бізнэсмена і філантропа, які паходзіў з крычаўскіх яўрэяў. Ды і сам Маер нарадзіўся ў Крычаве і пражыў тут свае першыя дваццаць гадоў, пакуль у 1899 годзе не эміграваў у Мельбурн. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
Справка / Адказаць
14.11.2022
Добрая навина
2
хх / Адказаць
14.11.2022
Ізраіль адмовіў украінскім бежанцам у самы разгар вайны. гэта афіцыйна. а вы тут пра "гінуць старыя яўрэйскія могілкі"
0
Нрнг / Адказаць
15.11.2022
Гэтыя праваслаўныя маскоўскага патрыярхата ніяк не супакояцца.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру