Падручнік Элісан Дылан Кібірыдж і Эндру Хамера «Карпаратыўнае кіраванне» (Alison Dillon Kibirige, Andrew Hamer. Corporate Governance. Published by ICSA Publishing, 2019) з’яўляецца элементам сістэмы падрыхтоўкі Брытанскага каралеўскага інстытута карпаратыўнага кіравання, аднаго з сусветных цэнтраў экспертызы і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне карпаратыўнага кіравання. Цяпер з'явілася яго версія і на беларускай мове.

У падручніку разглядаюцца базавыя элементы сістэмы карпаратыўнага кіравання ў Вялікабрытаніі і іншых краінах, прадстаўленая роля старшыні рады дырэктараў, карпаратыўнага сакратара, абавязкі і паўнамоцтвы дырэктараў, эфектыўнасць рады дырэктараў, пытанні сацыяльнай адказнасці і іншыя базавыя праблемы карпаратыўнага кіравання.

Уласны праект па навучанні ў галіне карпаратыўнага кіравання запусціў Сяргей Мазоль, кіраўнік Цэнтра карпаратыўнага кіравання і справаздачнасці (Мінск), вядомы беларускі эканаміст.

З’яўленне праекта пракаментаваў беларускі фінансавы аналітык Максім Адаскевіч: «Мяне вельмі радуе, што існуе пераклад аднаго з найбольш вядомых падручнікаў па карпаратыўным кіраванні на беларускую мову. Рэкамендую ўсім, каму цікавая тэма і хто хоча палепшыць веды па прафесійнай лексіцы на беларускай мове. Гэта выдатны праект, і я спадзяюся, што з цягам часу будзе з’яўляцца ўсё больш такіх якасных матэрыялаў па эканоміцы і фінансах на беларускай мове».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру