Два тыдні таму Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне аб тым, як калісьці галоўны «кашалёк» Лукашэнкі Юрый Чыж разам са сваім літоўскім партнёрам Вітальдам Тамашэўскім зарабілі мільярды на танных расійскіх нафтапрадуктах, прадаючы іх пад выглядам растваральнікаў.

Цяпер стала вядома, што інфармацыю з расследавання перададуць у службу расследавання фінансавых злачынстваў і ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.

«Апублікаванае журналісцкае расследаванне выклікае сур'ёзную трывогу, паколькі яно раскрывае схему вялізнага аб'ёму, у цэнтры якой знаходзяцца так званыя «кашалькі» беларускага рэжыму, а разам з імі працуюць і грамадзяне Літвы», — сказаў кіраўнік Камітэта нацбяспекі і абароны літоўскага парламента Лаўрынас Кашчунас.

Чытайце таксама: 

Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме

label.reaction.like
12
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру