Юрась Губарэвіч і Арцём Праскаловіч

Намеснікамі Паўла Латушкі сталі Арцём Праскаловіч і Юрась Губарэвіч.

Арцём Праскаловіч будзе адказваць за юрыдычныя пытанні ў справе пераследу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі на падставе міжнароднага права. Да гэтага ён 14 гадоў працаваў на дзяржаўнай службе — у судзе Партызанскага раёна горада Мінска, Міністэрстве юстыцыі, Адміністрацыі прэзідэнта — і звольніўся 13 жніўня 2020 года ў знак пратэсту. Мае вялікі досвед у рабоце з заканадаўствам па пытаннях канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці. Апошнія два гады працуе ў Народным антыкрызісным упраўленні і адказвае за юрыдычныя пытанні.

Юрый Губарэвіч будзе займацца пытаннямі падрыхтоўкі кадравага рэзерву для новай Беларусі. У першай палове 2000-х гадоў Губарэвіч быў дэпутатам, намеснікам старшыні Белаазёрскага гарадскога савета. З’яўляецца старшынёй руху «За Свабоду». У камандзе Народнага антыкрызіснага упраўлення адказвае за пытанні рэгіянальнага развіцця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
sert / Адказаць
14.11.2022
і нават губарэвіч прайшоў дэтэктар ілжы??? здаецца гэта штаб зноў стане карманным лукашэнкаўскім. падцягваюцца ўсе хто 20 гадоў адчуваў вельмі добра і пры лукашэнку і адначасова ў апазіцыі...
1
Андрусь / Адказаць
14.11.2022
Цікава, а Арцём Праскаловіч, калі працаваў у адміністрацыі лукашэнкі, быў у "кадравым рэзерве" старой Беларусі да таго, як патрапіў у "кадравы рэзерв" новай? )) 
4
Рука-твар / Адказаць
14.11.2022
Ну калі Губарэвіч то ўсё зразумела
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру