Фэйкавыя акаўнты, што выдаюць сябе за буйныя брэнды, паспелі з'явіцца ў Tesla, SpaceX, Roblox, Nestle, Lockheed Martin.
«Каб змагацца з падробкай, мы дадалі ярлык «Афіцыйны» да некаторых акаўнтаў», — напісаў у пятніцу акаўнт падтрымкі Twitter.
Прадаваць сінія птушкі збіраліся, каб дапамагчы Twitter павялічыць даходы, паколькі Маск змагаецца за ўтрыманне рэкламадаўцаў.
Пасля таго як Маск набыў Twitter за 44 мільярды даляраў, у кампаніі хаос. Маск звольніў амаль палову супрацоўнікаў Twitter, адхіліў раду дырэктараў і старшых кіраўнікоў і падняў пытанне аб банкруцтве кампаніі.





