Ён заявіў, што Расія абараняе сваіх грамадзян. «І што менавіта наша краіна вяртае і ўжо вярнула спрадвечныя расійскія землі, а не наадварот. І гэта вяртанне працягнецца», — напісаў Мядзведзеў.
На яго думку, Расія ў адзіночку змагаецца з НАТА і з усім заходнім светам.
«Менавіта Расія сёння фарміруе будучы светапарадак, а не штаты з брытаніяй або цёмным кіевам» (аўтарская арфаграфія і пунктуацыя захаваныя)», — лічыць намеснік старшыні Рады бяспекі.
«Таму любыя паралелі з мінулым няслушныя або ўмоўныя. Акрамя адной: мы і ў адзіночку ўмеем знішчаць магутнага ворага або варожыя саюзы», — рэзюмаваў былы прэзідэнт і прэм'ер-міністр Расіі.
Раней Мядзведзеў выказаўся пра «старога дурня» ў «Піндастане» і назваў Украіну «краінай 404».
Чытайце таксама:
Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева





