Асноўны акцэнт экспазіцыі зроблены на гравюрах аўтара, пазнаёміцца з якімі дазваляюць факсіміле. Пра тое, якой раней была друкаваная вытворчасць, можна даведацца дзякуючы дэталёвай рэканструкцыі друкарні.

Наведвальнікам вернісажу нават удалося асабіста зазнаць усе цяжкасці такой няпростай справы. Стварыць адзін ліст пад наглядам спецыяліста атрымалася толькі за дзве хвіліны — без уліку часу, што пайшоў на падрыхтоўку фарбаў і паперы.

Акрамя друкарні, па перыметры залы размясціліся прэсы канца XIX стагоддзя — масіўныя жалезныя вынаходкі чалавецтва, дзякуючы якім атрымліваліся вытанчаныя гравюры. Яшчэ адзін вельмі цікавы экспанат — арыгінальнае запрашэнне на святкаванне 400-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Вільні.

Галоўным элементам выставы стала сама «Малая падарожная кніжка», размешчаная адразу на ўваходзе. Нягледзячы на вялікі ўзрост, яна захавалася ў добрым стане. Тэкст застаўся разборлівым, а гравюру можна разглядаць гадзінамі.

Працягнецца выстава да 15 студзеня.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0