Марына Дуброўская і Антон Сташэўскі

Марына Дуброўская і Антон Сташэўскі

Па справе праходзілі валанцёры фонду Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская і давераная асоба Святланы Ціханоўскай — Марына Дуброўская.

Усіх іх затрымалі 9 ліпеня 2021 года ў рамках «шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб» і адправілі ў СІЗА. Спачатку ім выставілі абвінавачванне па арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання).

Дуброўскую ў лістападзе 2021-га перавялі пад хатні арышт. Пасля 10 месяцаў у СІЗА Астроўскай і Сырых перакваліфікавалі абвінавачванне, змянілі меру стрымання і вызвалілі з-пад варты. Яны змаглі з'ехаць з Беларусі, іх абвясцілі ў вышук і справу супраць іх вылучылі ў асобную вытворчасць. За кратамі застаўся адзін Сташэўскі.

Канчатковае абвінавачванне Антону Сташэўскаму было выстаўленае паводле ч.1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады), а Марыне Дуброўскай — паводле ч. 2 арт. 342 КК (навучанне і падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў пратэстах, фінансаванне пратэстаў).

У выніку суддзя Дзіна Кучук прызначыла Антону Сташэўскаму 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Марыну Дуброўскую прысудзілі да 1,5 года калоніі, нягледзячы на тое, што ў жанчыны маленькае дзіця. Ёй надзелі кайданкі проста ў зале суда.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7