Сяргей Гаранін
Сярод звольненых, навуковец Сяргей Гаранін, які правёў дзесяць сутак на Акрэсціна.
Як паведамлялася раней, падчас «аблавы» ў Акадэміі навук, што адбылася ў канцы кастрычніка, былі дапытаныя больш за 40 чалавек.
— Наколькі мне вядома, размаўлялі з тымі, хто знаходзіўся ў чаце навукоўцаў супраць гвалту. Прымушалі паказваць тэлефоны, перапіскі, падпіскі, фатаграфіі, — распавёў відавочца.
Паводле яго звестак, забралі некалькі чалавек (хутчэй за ўсё пяць), «у каго нешта не спадабалася ў тэлефоне». На «сутках» паводле арт. 19.1 КаАП тады апынуліся яшчэ мінімум двое навукоўцаў.
Адзін з іх — кандыдат фізіка-матэматычных навук з Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі, другі — малодшы навуковы супрацоўнік Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН.
«Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу». Мовазнаўца Гаранін напісаў пра свае суткі на Акрэсціна
Арыштаваныя 71-гадовы членкар Акадэміі навук і яго жонка





