«Меркаваны адыход з Херсона — гэта вынік нашых актыўных дзеянняў, — заявіў Залужны. — Непасрэдна на Херсонскім кірунку сілы абароны Украіны разбурылі лагістычныя шляхі і сістэму забеспячэння, парушылі сістэму кіравання войскамі праціўніка. Тым самым не пакінулі ворагу выхаду, акрамя ўцёкаў».

У той жа час Залужны заявіў, што цяпер не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю аб заяўленым вывадзе расійскіх войскаў з Херсона. Па яго словах, УСУ працягвае наступ у адпаведнасці з уласным планам.

З 1 кастрычніка прасоўванне, паводле яго слоў, склала да 36,5 км углыб пазіцый праціўніка, агульная плошча адваяванай тэрыторыі дасягае 1381 квадратныя кіламетры, адноўлены кантроль над 41 населеным пунктам.

Украінскія ўлады пакуль стрымана рэагуюць на заявы Расіі аб адводзе войскаў. Яны казалі, што пакуль прыкмет рэальнага вываду войскаў не бачаць, і што расійская групоўка на правым беразе выбудавала рубяжы і гатовая абараняцца.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0